21 сакавіка (пятніца) у мінскім клубе “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1, ст. м. «Усход») адбудзецца канцэрт Вольгі Акуліч і гурта “Верасень” (інтэлектуальны рок) пры ўдзеле калектыва The Moonshiners (блюз-рок). Пачатак у 19.00.
Сцімпанк выяўляе варыянт развіцця чалавецтва па шляху паравых машын. Стылістыка сцімпанку, яго фантазійны свет з рамантыкай віктарыянскай эпохі маюць шмат прыхільнікаў па ўсім свеце. Ствараецца сцімпанк-супольнасць і ў Беларусі.
28 мая (аўторак) у кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя дэбютнага паэтычнага зборніка Віялеты Пачкоўскай “Арэхападзенне”. Кніга выйшла ў серыі “Пункт адліку” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.
27 мая (панядзелак) у Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4) адбудзецца прэзентацыя кнігі Галіны Каржанеўскай “Што варта радасці і слёз…”. “Біяграфія ў вершах і нарысах” - так акрэсліваецца жанр кнігі.
З 1 студзеня 2013 года ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і ГА "Беларускі ПЭН-цэнтр" абвясцілі конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс” імя Янкі Маўра. Сёлета спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння беларускага класіка, таму тэмай конкурсу стала дзіцячая літаратура. Прыём твораў у самых разнастайных жанрах і формах - ад прозы, паэзіі, драматургіі да
( Read more... )